Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 664 вопросов и 6 445 978 ответов!

сочинение на тему песня про зубра

5-9 класс

UdinC 16 марта 2015 г., 23:20:40 (9 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Alexandra58225
17 марта 2015 г., 1:45:05 (9 лет назад)

На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб «сказ... пра волата-звера песняй зрабіць». Просіць «твор справядліва судзіць», бо лепей валодае лукам, чым пяром.У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы — «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго» М. Гусоўскі паказвае жыхара «дрымучых лясоў на землях літоўскіх». Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці.М. Гусоўскі прыгадвае свой удзелу паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку.Радзіма паэта — багатая: «Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...». Аўтара цешыць, што звер у яго краі — «ратнікам смелым раўня», можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. «Мушу пра войны пісаць, — зазначае М. Гусоўскі. — Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае».Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, мужнасць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо «ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў».У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы.Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.
Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды, 
Прагнучы, як наталіць ярасць крывёю ахвяр.Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываўлены, раз'юшаны, ён «рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары». Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую мужнасць, каб «пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў».Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ён са скрухай гаворыць, што слабее ад несупынных войнаў, людской нязгоды «Хрыстовая светлая вера». Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір.Апошнія старонкі твора — малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі «не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ», каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі.

Ответить

Другие вопросы из категории

Помогите)

Мне нужно написать основную мысль)
Название текста «звоните и приезжайте»

Читайте также

Сочинение на тему "Моё хобби фотографировать"

Сочинение на тему " Цели и задачи в учебе".

Сочинение на тему " Я и моя семья"

Сочинение на тему " Моя мечта играть на музыкальном инструменте".
Что сможите помогите пожалуйста!

напишите пожалуйста сочинение на тему : 1 докажите что николай1 прав был сказаво комедии "всем досталось а мне больше всех " комедия ревизор

2всякий хоть на минуту делается или делался хлестаковым - писал гоголь.докажите справедливость высказывания опираясь на матреиал комедии и жизненный опыт

3какие общественные и личные пороки осмеивает комедия ревизор

пожаоуйста напишите сочинение на одну из этих тем срочно нужно на завтра пожалуйста

Написать сочинение на тему(выборочная) 1. Мой любимой герой А. С . Пушкина 2. Мой Пушкин 3. Главная мысль в повести, "станционный

смотритель " Пушкина

4. Кирибеевия и Калашников

5.Кто в "песня про купца калашникова" является настоящим героем и почему?



Вы находитесь на странице вопроса "сочинение на тему песня про зубра", категории "литература". Данный вопрос относится к разделу "5-9" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "литература". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.